Праявілі клопат пра вяскоўцаў

Добрую справу зрабілі ўрачы Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы і Хваенскай амбулаторыі ў вёсцы Перароў. Днямі на мясцовым ФАПе яны правялі прыём жыхароў вёскі. Тэрапеўты Павел Купрыяновіч, Ніна Клімовіч, лабарант Алена Быхан, гінеколаг Валянціна Булай, педыятр Вольга Кокава і медсястра Зоя Астаповіч уважліва і на высокім прафесійным узроўні праверылі стан здароўя вяскоўцаў. Кожны чалавек, які прыйшоў на прыём да ўрачоў, пры неабходнасці атрымаў кваліфікаваную кансультацыю, некаму медработнікі выпісалі рацэпты на набыццё лекаў. Людзі ўдзячны за такі клопат медыкам лячэбных устаноў раёна. Усё ж вяскоўцу не заўсёды выпадае наведацца ў медустановы ў Жыткавічы, каб праверыць стан свайго здароўя. А тут, дзякуючы прыезду ўрачоў, уся неабходная дапамога аказана на месцы. Дарэчы, пасля прыёму на ФАПе медработнікі наведалі хворых людзей і на даму. Прыемна за такі клопат з боку нашых медработнікаў.


Е.ЗАБЕЛІЧ, жыхарка вёскі Перароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.