У аснове энергазберагаючыя тэхналогіі

У КСУПе «Агра-Прыпяць» блізіцца да завяршэння будаўніцтва новага памяшкання фермы. Яно разлічана на ўтрыманне 500 галоў цялят і сухастойных кароў.


Новабудоўля ўзводзілася гаспадарчым спосабам, што дазволіла значна скараціць затраты. Нягледзячы на ўнушальныя памеры памяшкання фермы, на яго ўзвядзенне затрачана ўсяго 137 мільёнаў рублёў. Немалая эканомія чакаецца і падчас эксплуатацыі памяшкання, таму што ў вытворчы працэс закладзена нямала энергазберагаючых тэхналогій. Па-першае, асвятляцца ферма будзе ў асноўным за кошт натуральнай крыніцы — сонца. Гэтаму дазваляе празрыстае пакрыццё даху, якое будзе і выконваць ролю акон. Шырокія праходы, мяккая саламяная падсцілка, бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы таксама дазволяць нямала эканоміць энергарэсурсаў і рабочых рук. Адпадзе неабходнасць у штодзённым гноевыдаленні, раздача кармоў стане механізаванай і іншае.


Энергазберагаючыя тэхналогіі мяркуецца прымяняць у гаспадарцы і падчас рэканструкцыі іншых жывёлагадоўчых аб’ектаў. Планы ў гэтым накірунку работы даволі значныя. Асноўныя клопаты ўжо сёлета будуць засяроджаны на старажавецкай і хачэньскай малочнатаварных фермах. Тут запланавана ўстанавіць малакапровады, пабудаваць даільныя залы, каб весці дойку на перасовачных даільных устаноўках. Таксама пераводзяцца на мясцовыя віды паліва і абсталяванне для нагрэву вады і ацяплення бытавых і вытворчых памяшканняў. Курс на эканомію рэсурсаў, якога ўсе апошнія гады прытрымліваецца сельгаспрадпрыемства, і сёлета будзе нязменным, бо зберагчы — гэта значыць прымножыць свой дабрабыт.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.