Клічуць іх дарогі
У напружаным працоўным рытме, нягледзячы на ўсе цяжкасці, працуе калектыў Жыткавіцкага ДБУ-21.
Адзін з іх аб’ектаў — лесагаспадарчая дарога ў нацыянальным парку “Прыпяцкі” Баклань — Пасека. З 11 кіламетраў, увод якіх у дзеянне плануецца на лістапад бягучага года, асвоена 1,5 кіламетра. А ў цэлым каштарыс гэтай дарогі складае 1 мільярд 451 мільён рублёў. Работы на дарозе серпавіднага профілю працягваюцца. У планах — лесагаспадарчая дарога Брынёў — Старушкі. Працуюць таксама дарожныя будаўнікі ў вёсцы Дуброва, у РУП “Граніт”.
С. ВІЛЬЧЫК.