Лепшыя ўчасткі лесанарыхтоўшчыкаў

З немалымі цяжкасцямі сустракаецца ў сваёй рабоце калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”, аб чым і сведчаць паказчыкі лесанарыхтоўчай дзейнасці за першы квартал бягучага года. На жаль, пакуль што не ўзяты добры тэмп па выпуску таварнай прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2008 года.


І тым не менш адданыя абранай справе лесанарыхтоўшчыкі імкнуцца працаваць з падвоенай энергіяй, каб выйсці на прагнозныя паказчыкі. Вось чаму план па таварах народнага спажывання да сакавіка мінулага года тут выкананы на 100 працэнтаў, а да першага квартала — на 143,3 працэнта.


Не сціхае работа і на лесасеках, дзе вытворчыя падраздзяленні таварыства не збіраюцца саступаць адзін другому ў працоўным саперніцтве. Так, Людзяневіцкі майстарскі ўчастак выканаў сваю квартальную праграму на 127,3 працэнта, у чым вялікая заслуга як майстра Андрэя Каржа, так і яго падначаленых. На 115,5 працэнта справіўся з заданнем студзеня – сакавіка 2009 года Тураўскі майстарскі ўчастак, якім даўно кіруе адзін з вопытнейшых лесанарыхтоўшчыкаў Мікалай Тарасюк.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.