Набліжаецца нарыхтоўчы сезон

Вось-вось выйдуць на палі здабычы фрэзернага торфу працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. Есць для гэтага неабходныя аб’ёмы работ, прафесіяналізм і працалюбства, пастаўлена на лінейку гатоўнасці спецыялізаваная тэхніка. А назапасіць у хуткім сезоне трэба будзе не менш 200 тысяч тон якаснай сыравіны.


Зроблены ў цэлым нядрэнны задзел у першым квартале года. Замест планавых 27,4 тысячы тон выпушчана 27,5 тысячы тон брыкетаў. А планавыя аб’ёмы таварнай прадукцыі ў грашовым вылічэнні выкананы на 105,1 працэнта.


З пачатку года на экспарт пастаўлена 14,4 тысячы тон торфабрыкетаў на 614,7 тысячы долараў ЗША.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.