Назавем 7 цудаў Жыткаўшчыны

В Год родной земли корреспонденты «НП» решили поинтересоваться у жителей нашего района, что, по их мнению, можно отнести к чудесам нашего района, которые по праву могут считаться визитной карточкой.


Наталля Іванаўна БАРАНОЎСКАЯ, пенсіянерка:


— Цудамі раёна, лічу, з’яўляюцца Тураў з яго старажытнымі мясцінамі, азёры Белае і Чырвонае, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Аднясу і рыбгас “Белае” з яго велічнай люстэркавай гладдзю сажалак. У горадзе да цудаў я б аднесла кафэ “Каўчэг”.

Назавем 7 цудаў Жыткаўшчыны

В Год родной земли корреспонденты «НП» решили поинтересоваться у жителей нашего района, что, по их мнению, можно отнести к чудесам нашего района, которые по праву могут считаться визитной карточкой.


Міхаіл Пятровіч МАКАРЭВІЧ, пенсіянер:


— Я б цудам раёна назваў горад Жыткавічы. Прыгожы і ўтульны гарадок. Пасля пераезду сюды з вялікага расійскага горада ён мне падаецца сапраўдным цудоўным месцам. Вельмі падабаецца мне прырода. Сам родам з Пухавіч, таму абавязкова адношу да цудаў раёна велічнае возера Чырвонае.

Назавем 7 цудаў Жыткаўшчыны

В Год родной земли корреспонденты «НП» решили поинтересоваться у жителей нашего района, что, по их мнению, можно отнести к чудесам нашего района, которые по праву могут считаться визитной карточкой.


Таццяна Іванаўна АКУЛІЧ, вядучы інспектар па кадрах ІМНС па Жыткавіцкаму раёну:


— Адразу і сказаць цяжка. Але паспрабую. Так, у раёне: Крыжы на Барыса-Глебскіх могілках, Замкавая гара, Тураўская царква, музей прыроды Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, аграсядзіба “Закінуты рай” у Сяменчы, возера Белае, якое прыцягвае сваёй прыгажосцю штогод мноства турыстаў з розных мясцін. У горадзе: кафэ “Каўчэг” і альтанка, ўстаноўленая ў гонар загінуўшых воінаў –інтэрнацыяналістаў. Увогуле, наша зямля багатая на цуды, таму пералік можна працягнуць яшчэ.

Назавем 7 цудаў Жыткаўшчыны

В Год родной земли корреспонденты «НП» решили поинтересоваться у жителей нашего района, что, по их мнению, можно отнести к чудесам нашего района, которые по праву могут считаться визитной карточкой.


Ніна Несцераўна ШВЕЦ, эканаміст раённага камбіната бытавога абслугоўвання:


—Пачну пералік з Тураўшчыны. Гэта Замкавая гара, растучыя крыжы на могілках каля Запясочча. Наша прырода і галоўная рака раёна Прыпяць. Якія цудоўныя краявіды адкрываюцца вачам, калі пераязджаеш яе па масту. На Жыткаўшчыне, безумоўна, азёры Белае і Чырвонае.

Назавем 7 цудаў Жыткаўшчыны

В Год родной земли корреспонденты «НП» решили поинтересоваться у жителей нашего района, что, по их мнению, можно отнести к чудесам нашего района, которые по праву могут считаться визитной карточкой.


Міхаіл Піліпавіч ЖУКОЎСКІ, пенсіянер:


— На першае месца сярод цудаў нашага раёна я абавязкова б паставіў горад Жыткавічы. А чаму б і не? За апошнія гады ён значна пахарашэў, папрыгажэў. Таксама да іх адназначна можна аднесці горад Тураў. Сярод прыродных цудаў — рака Прыпяць і возера Белае. На мой погляд, гэта ўсё, чым мы можам ганарыцца.


Падрыхтаваў С. БЕЛКА. Фота М. ТОЛКАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.