Памяці Уладзіміра Будніка

Нядаўна ў сталіцы нашай рэспублікі ў рамках міжнароднага фестывалю музыкі “Мінская вясна-2009” адбыўся вечар-прысвячэнне памяці кампазітара Уладзіміра Будніка з нагоды 60-годдзя з дня яго нараджэння, што будзе адзначацца ў канцы красавіка.


Нашага знакамітага земляка ўшаноўвалі сваімі музычнымі нумарамі Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, народныя артысты рэспублікі Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, заслужаныя артысты Святлана і Уладзімір Салодкія, другія вядомыя калектывы і выканаўцы. Як паведаміла дырэктар Жыткавіцкай музычнай школы Валянціна Хаміцэвіч, зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да аналагічнага мерапрыемства ў нашым райцэнтры. Вечар памяці Уладзіміра Будніка адбудзецца ў апошняй дэкадзе красавіка.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.