Расце лясное пагалоўе

Расце лясное пагалоўе Пра гэта засведчыў штогадовы падлік асноўных відаў дзікіх жывёлін на Жыткаўшчыне. Так, у параўнанні з 2005 годам у лясгасе колькасць ласёў вырасла з 50 да 56, казуль — са 110 да 195, кабаноў — са 105 да 215. Рост гэтых відаў жывёлін назіраецца таксама ў таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, за якім замацаваны свае лясныя і водныя ўгоддзі.


Як адзначаюць спецыялісты экалагічнай інспекцыі раёна, у эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадарцы “Ляскавічы” колькасць ласёў за гэты час вырасла з 328 да 435, аленяў — з 30 да 94, казуль — з 86 да 646, дзікіх свіней — з 581 да 854. Рост ляснога пагалоўя назіраецца таксама ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі”. Згодна апошніх падлікаў цяпер тут маецца 84 ласі, 154 казулі, 521 кабан, 99 вавёрак, 37 зайцаў-русакоў, 183 зайцы-белякі, 37 лісіц, 11 ваўкоў, 13 куніц, 16 тхароў, 19 гарнастаяў, столькі ж — лісіцаў, 5 рысёў. Акрамя таго, сярод лясных насельнікаў у нашым раёне зарэгістраваны адна— янотавідная сабака і 18 зуброў.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.