Расці, наш лес!

З 4 па 11 красавіка на Жыткаўшчыне, як і ў другіх раёнах Беларусі, па добрай традыцыі праводзіўся “Тыдзень лесу-2009”. У Год роднай зямлі ставілася высакародная мэта -– прыцягнуць да пасадкі маладога лесу як мага больш людзей самых розных узроставых катэгорый і прафесій.


Згодна падведзеных вынікаў “ураджай” атрымаўся неблагі: у гэтай акцыі прынялі ўдзел 178 чалавек, у тым ліку 140 школьнікаў і навучэнцаў ПТВ і 38 работнікаў лясной аховы. Пастараліся вучні сярэднеадукацыйных школ №№ 3, 1 райцэнтра, гімназіі, Юркевіцкай сярэдняй школы. Высаджана 201 тысяча штук дрэўцаў сасны і бярозы, у цэлым лес “прырос” 37 гектарамі новых насаджэнняў.


У Жыткавіцкім лясгасе сёлета запланавалі пасадзіць 250 гектараў лесу. І гэтую справу вырашана закончыць да 1 мая. Маладыя насаджэнні высаджаны ўжо на 184 гектарах.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.