Традыцыя – перамагаць

Нядаўна скончыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Наш раён прадстаўлялі чатыры вучні: з 9 класа — па біялогіі, з 11 класаў — па хіміі і геаграфіі.


Трэці год запар вучань Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 Анатоль Друк становіцца пераможцам алімпіяды. Дыплом першай ступені яму ўручаны за веды, паказаныя па геаграфіі. Безумоўна, гэта навіна радасная і прыемная для ўсяго калектыва школы №1 райцэнтра, у тым ліку і для настаўніка геаграфіі навучальнай установы Віктара Жыгалы.


М. СЛАВІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.