З віншаваннем у далёкую вёску

Не забываюць пра энтузіястаў сваёй галіны, заслужаных людзей як аддзел культуры райвыканкама, так і цэнтр фальклора, якім даўно і паспяхова кіруе дырэктар Ганна Лой.


Вось і нядаўна народны клуб аматараў народнай творчасці “Вечарына” наладзіў цікавае мерапрыемства “І зараз песні я спяваю” з выездам у вёску Старыя Залюцічы. Менавіта там у прыўзнятай, святочнай атмасферы і атрымала шчырыя, душэўныя віншаванні з 60-годдзем Марыя Сцяпанаўна Глушань, якая звыш чвэрці стагоддзя прапрацавала загадчыцай мясцовага клуба. Гучалі паэтычныя радкі, песні ў выкананні ансамбля “Сваты”. Юбілярша была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела культуры райвыканкама.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.