Матэрыяльная база – не апошняя ўмова

Выхаваўчы працэс у Браніслаўскім навучальна-педагагічным комплексе непасрэдна і гарманічна звязаны з вучэбнай дзейнасцю вучняў і педагогаў. Тут таксама ёсць нядрэнныя дасягненні. Як адзначыў кіраўнік навучальнай установы, на працягу трох гадоў вучні паспяхова выступаюць на раённых алімпіядах. Толькі ў гэтым годзе за свае веды яны атрымалі шэсць дыпломаў 2-й і 3-й ступеняў. Іх уладальнікамі сталі семікласнікі Іван Дземянчук і Арцём Масла, чацвёртакласнікі Алег Кулакевіч, Крысціна Дземянчук, васьмікласніца Ганна Гатчэня, пяцікласніца Лілія Рудніцкая. Паспяхова падрыхтавалі рабят да гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў настаўнікі Іван Гулюта, Галіна Таболіч, Валянціна Цупік, Тамара Волчак. У ходзе вучобы рабяты прымаюць актыўны ўдзел у прадметных конкурсах “Кенгуру”, “Буслік”, “Жураўлік”, “ Зубраня” , “Каласок” і іншых. З кожным годам большае колькасць вучняў, якія вядуць навукова-даследчую дзейнасць. Зараз іх сіламі пад кіраўніцтвам настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, фізікі Г. Блоцкай і У. Хаміцэвічам распрацоўваецца чатыры тэмы. Педагогі школы пастаянна ўдасканальваюць свае веды і навыкі шляхам самаадукацыі. Наогул, прафесійны патэнцыял настаўніцкага калектыва даволі значны. З 21 педагога шэсць маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, трынаццаць — першую, адзін — другую. Педагогі і вучні пастаянна клапоцяцца аб матэрыяльнай базе навучальнай установы. Тут таксама многае зроблена ў класах, капітальна адрамантаваны дах, замянілі мэблю ў пачатковым звяне, абнавілі тэхналагічнае абсталяванне ў школе. І гэта ўсё за апошнія гады. Але яшчэ, як сказаў Леанід Міхайлавіч, многае патрэбна зрабіць для камфорта навучальнага і выхаваўчага працэсу. Часткова за кошт уласнай гаспадарчай дзейнасці. Акрамя збору металалому і макулатуры, браніслаўскія школьнікі, каб зарабіць грошы на патрэбы навучальнай установы, па заказу лясгаса рабілі сінічнікі. Спадзяюцца і на прышкольную плантацыю клубнікі. А яшчэ і на сваіх шэфаў з ПМК –66. Усё гэта разам дазволіць падрыхтаваць школу належным чынам да новага навучальнага года, гэты, як вядома, ужо падыходзіць да завяршэння. Але і летам на двары Браніслаўскай навучальнай установы будуць звінець дзіцячыя галасы. Аздараўленчыя пляцоўкі, вытворчая практыка,экзамены, іншыя клопаты і турботы. Ды і ў выхаванцаў дзіцячага садка, як такіх, канікулаў няма. А ён жа размешчаны ў школьным будынку. І ўмовы для самых маленькіх выхаванцаў навучальна-педагагічнага комплекса створаны даволі добрыя як для заняткаў, так і адпачынку.


Педагагічны калектыў прымае ўсе захады, каб іх выхаванцам было добра не толькі ў школе, але і дома. Таму пастаянна праводзіцца работа з бацькамі. Асаблівая ўвага надаецца сем’ям, у якіх бацькі вядуць антыграмадскі лад жыцця. Іх нямнога, але і гэтая работа — патрабаванне часу і дзяржаўнай палітыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.