Новыя тэхналогіі ў кожны дом

З кожным днём у райцэнтры і Тураве павялічваецца колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання. На цяперашні час іх налічваецца 130 чалавек. Як адзначыла начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Наталля Іосіфаўна Туравец, яшчэ 150 чалавек стаяць у чарзе на атрыманне такой паслугі.

Зацікаўленасць людзей па падключэнню інтэрактыўнага тэлебачання зразумелая. Па-першае, гэта яго высокая якасць. Па-другое, можна глядзець трыццаць шэсць рускамоўных каналаў самай рознай тэматыкі. А яшчэ і цана невысокая: за падключэнне — 25 тысяч рублёў і штомесячная плата 15-30 тысяч рублёў. На цяперашні час падводзяць інтэрактыўнае тэлебачанне сувязісты толькі ў горадзе, але ў бліжэйшыя два гады гэтая паслуга стане даступнай і вяскоўцам.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.