Выхоўваць грамадзяніна

Развіццё музейнай справы — гэта толькі адзін з напрамкаў у рабоце па патрыятычнаму выхаванню школьнікаў педагагічным калектывам навучальна-педагагічнага комплекса.


— У рабоце з дзецьмі асноўнымі элементамі грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў нашай школе з’яўляюцца: пачуццё пашаны да тых мясцін, дзе чалавек нарадзіўся і вырас, людзей, якія абаранялі краіну ад ворагаў, цікавасць да гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, народных традыцый, адказнасць за свае справы і ўчынкі перад краінай, пабуджэнне цікавасці да творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, і іншае, — гаворыць педагог- арганізатар Алена Таболіч. — Менавіта са школы гэта павінна быць закладзена ў душы нашых дзяцей, толькі праз усведамленне гэтага ідзе фарміраванне пачуцця грамадзянскага абавязку і адказнасці ў вучняў за лёс сваёй Радзімы.


Спрыяе гэтаму актыўнасць акцябрацкай, піянерскай арганізацый і пярвічкі БРСМ, якія створаны і працуюць у школе. Рады іх пастаянна павялічваюцца. На іх плячах ляжыць клопат пра ветэранаў. Рабяты падтрымліваюць з імі вельмі цесныя сувязі. Пастаянна запрашаюць на свае мерапрыемствы, аказваюць дапамогу па гаспадарцы і іншае. Ветэраны ў сваю чаргу садзейнічаюць школьнікам у зборы макулатуры і металалому.


Выхаваць сапраўднага і актыўнага грамадзянінаусі — вось асноўнае, на чым будуецца ўся выхаваўчая і ідэалагічная работа ў Браніслаўскім навучальна–педагагічным комплексе. Гэтая задача ляжыць у аснове кожнага мерапрыемства. І ў баку ад гэтай важнай справы не стаіць ні адзін настаўнік. Вышэйзгаданай мэты дабіваюцца сумеснымі намаганнямі. Падчас наведвання навучальнай установы было добра відаць, што атрымліваецца гэта нядрэнна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.