Есць першыя тоны клубніц

У чэрвені, як звычайна, бярэ пачатак масавы сезон нарыхтоўкі ў Жыткавіцкім спажывецкім таварыстве клубніц, за якімі ідуць грыбы, чарніцы, яблыкі. Не выключэнне і год бягучы. Нягледзячы на тое, што зацяжныя дажджы апошнім часам некалькі запаволілі гэты працэс, тым не менш у раёне распачата нарыхтоўка сонечнай ягады з вясковых падворкаў. І паступленне яе ідзе ў асноўным з Лунінецкага раёна, бо, як вядома, дазвол на закуп культурных ягад, у адрозненне ад дзікарастучых, не патрабуецца.


Так, па стану на пачатак трэцяй дэкады чэрвеня нарыхтавана ўжо каля 20 тон клубніц. Гэтай пачэснай справай у суседнім раёне займаюцца як нашы кааператары, так і наёмныя нарыхтоўшчыкі. Першыя тоны вітаміннага прадукта паступілі на завод у Гомелі. Заключаны адпаведныя дамоўленасці са спажыўцамі Віцебска і Мазыра.


На чарзе, услед за клубніцамі, назапашванне не менш каштоўных для здароўя чалавека чарніц. Цэны на гэтую ягаду ўжо вызначаны.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.