Госці з далёкай Туркменіі

Туркменская дэлегацыя ў складзе шасці чалавек наведала ў мінулыя выхадныя наш старажытны і сучасны Тураў.


Сярод гасцей — прадстаўнікі Міністэрства аховы прыроды, дзяржаўнага камітэта па турызму і спорту, праекта па тэрыторыях, важных для птушак Туркменістана.


Папярэдне яны наведалі Браслаўшчыну і Лельчыцкі раён, затым каля 3 гадзін карыснага, дзелавога часу правялі ў Тураве. Візіт адбыўся ў рамках рэалізацыі праекта, накіраванага на развіццё аграэкатурызму. Туркменскія госці наведалі аб’ект “Тураўскі луг”, скрыпту на Замкавай гары, азнаёміліся з інфармацыйнымі стэндамі. Яны даведаліся пра работу, якую выконваюць мясцовы гарсавет і грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” для папулярызацыі экалагічнага турызму.


Дэлегацыя з далёкай краіны пераканалася, наколькі беражліва тут адносяцца да ахоўваемых відаў птушак, адзначыла эфектыўнасць узаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.