І на жніве, і на корманарыхтоўцы

Актыўна папрацуюць работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі райагратэхсервіс” на сёлетнім жніве.


На збожжавыя палеткі сельгаспрадпрыемстваў яны выведуць два зернеўборачныя камбайны. Яшчэ чатыры вялікагрузныя аўтамабілі арганізацыі будуць задзейнічаны на перавозцы зерня з гаспадарак на элеватар.


У гарачы для вяскоўцаў час механізатары таварыства будуць дапамагаць сельгаспрадпрыемствам і ў нарыхтоўцы травяністых кармоў. Для гэтых мэт задзейнічаны адзін кормаздабываючы комплекс і чатыры адзінкі транспарту на адвозцы масы. Дарэчы, падчас корманарыхтоўчай кампаніі партнёрскую дапамогу ўжо атрымалі ў КСУПах “Дзякавічы”, “Людзяневічы” і “Марохараўскі”.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.