І вырошчваюць, і прадаюць

Агульная плошча сажалак у адкрытым акцыянерным таварыстве “Доследны рыбгас “Белае” складае 1710 гектараў. 280 гектараў займае “люстра” 19 сажалак, дзе вырошчваецца таварная рыба на продаж у новым сезоне.


Акрамя такіх яе традыцыйных відаў як карп, белы амур, таўсталобік, лінь, сом, у апошнія гады трывалую “прапіску” знайшла ў мясцовай гаспадарцы і сцерлядзь.


Зараз ідзе інтэнсіўнае вырошчванне гадаванцаў ва ўсіх вырасных сажалках. Каб кожны з іх прыкметна прыбываў у сваёй сярэднясутачнай вазе, тут рыбаводы, акрамя кармлення, уносяць мінеральныя тукі, кармавыя дрожджы.


Паралельна з вырошчваннем ідзе і продаж рыбы спажыўцам з “ураджаю” 2008 года. Да стала пакупнікоў у Гомелі і населеных пунктаў нашай вобласці рэалізавана ўжо каля 800 тон рыбы.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.