Ідзе ўборка

Пяць гаспадарак раёна вядуць уборку рапсу. З 1425 гектараў гэтая культура ўбрана на плошчы амаль 100 гектараў. Пры сярэдняй ураджайнасці 24 цэнтнеры намалочана 223 тоны насення рапсу. Самую высокую ўраджайнасць алейнай культуры зараз атрымліваюць у КСУПах “Агра-Прыпяць” (40,3 цэнтнера з гектара) і “Верасніца” (30 цэнтнераў з гектара).


Таксама вядуць сельгаспрадпрыемствы і ўборку насеннікаў траў. Гэтую работу распачалі ў КСУПах “Марохараўскі” і “Коленскае”. Тут намалочана амаль 20 тон насення траў.


Выйшлі камбайны і на палеткі гароху. Пры ўраджайнасці 29 цэнтнераў яго намалацілі амаль 90 тон. Па 32,5 цэнтнера з гектара атрымліваюць гароху ў КСУПе “Верасніца”, а ў КСУПе “Коленскае” — па 28,5 цэнтнера. Усяго ў гэтым годзе гарох сельгасвытворцам патрэбна ўбраць на 600 гектарах. Па стану на 15 ліпеня гэтая работа выканана на 30 гектарах.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.