Карыстаецца попытам

Карыстаецца попытам прадукцыя ўчастка па вытворчасці жалезабетонных вырабаў райагратэхсервіса.


На цяперашні час спецыялісты структурнага падраздзялення таварыства вырабляюць бетонныя агароджы. Яны карыстаюцца попытам не толькі ў прыватных гаспадароў, але і арганізацый, напрыклад, зараз выконваецца заказ для Перароўскага сельскага Савета, на чарзе —Юркевіцкі сельсавет. Што продаж агароджаў ідзе паспяхова, сведчыць і атрыманая сума выручкі ад іх рэалізацыі. На рахунак таварыства з пачатку сезону паступіла больш 250 мільёнаў рублёў. У планах не толькі нарошчваць аб’ёмы вырабляемай прадукцыі, але і пашыраць яе асартымент.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.