ЛЕПШЫЯ НА КАСЬБЕ

Сёлета ў даволі няпростых умовах праходзіла ў раёне ўборка траў першым укосам. Разам з тым, шэраг механізатараў і вадзіцеляў сельгаспрадпрыемстваў змаглі дабіцца падчас гэтай кампаніі нядрэнных працоўных здабыткаў.


Самы высокі паказчык сярод корманарыхтоўшчыкаў, якія працавалі на кормаздабываючых комплексах, у сына і бацькі Андрэя Анатольевіча Сініла і Анатоля Фёдаравіча Сініла з КСУПа “Чырвоны Бор”. Першы з іх на сваім КЗР-10 здрабніў 7467 тон травяной масы, другі — 5109 тон. Трэці вынік — у механізатара Івана Адамавіча Макарэвіча з КСУПа “Марохараўскі”. На яго рахунку 4255 тон нарыхтаванай травяной масы.


Сярод вадзіцеляў, задзейнічаных на адвозцы зялёнай масы, лідарства ўтрымлівае таксама працаўнік з КСУПа “Чырвоны Бор” Віталь Віктаравіч Акунец. Ен на сваім аўтамабілі МАЗ-555 даставіў да месца закладкі 2595 тон травяной масы. Вадзіцель Сяргей Аляксандравіч Макарэвіч і механізатар Вячаслаў Мікалаевіч Агіевіч з КСУП “Бялёў” за час корманарыхтоўкі з траў першым укосам даставілі да сянажных траншэй адпаведна па 1286 і 1245 тон травяной масы.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.