На стол спажыўцам

Шырокі асартымент свежай агародніны і свініны пастаўляе спажыўцам у гэтыя дні сялянская гспадарка М.Р. Шруба.


Адразу з палеткаў пасля пераборкі адборная агароднінная прадукцыя ідзе на рэалізацыю. За ёю прыязджаюць у гаспадарку з усіх куткоў рэспублікі. Не меншым попытам карыстаецца і свініна. Хаця ёю гаспадарка гандлюе ўсяго некалькі месяцаў, але ўжо займела пастаянных кліентаў на гэтую прадукцыю з Мазыра і Мінска. Ахвотна купляюць мяса і жыхары нашага раёна. Аб гэтым яскрава сведчаць аб’ёмы рэалізацыі. Спажыўцам пастаўляецца за тыдзень прыкладна 20 тон свініны як у жывой вазе, так і мясам.


На цяперашні час кіраўніцтва гаспадаркі вядзе праектаванне вытворчасці па перапрацоўцы свініны.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.