Падведзены вынікі

Падведзены вынікі рэспубліканскага працоўнага спаборніцтва за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі за мінулы год. Па яго выніках у ліку працаўнікоў ферм краіны ёсць і жывёлаводы Жыткаўшчыны.


Так, пераможцамі з нашага раёна прызнаны галоўны заатэхнік Тамара Іванаўна Макарэвіч, жывёлавод-пастух Леанід Фёдаравіч Агіевіч, аператар па вырошчванню маладняку буйной рагатай жывёлы да шасці месяцаў Галіна Леанідаўна Пушкарова — усе яны з сельгаспрадпрыемства “Марохараўскі”. Таксама ў ліку лепшых жывёлаводаў рэспублікі аператар машыннага даення Мікалай Іванавіч Якубоўскі, аператар па абслугоўванню свінаматак Валянціна Васільеўна Смалянец (КСУП “Агра-Прыпяць”), заатэхнік–селекцыянер Таццяна Аляксандраўна Калініна, тэхнік-асемянатар Любоў Пятроўна Кароткая (КСУП “Коленскае”), аператар па адкорму маладняку звыш шасці месяцаў Ніна Анатольеўна Масла (аддзяленне “Хлупін”), ветэрынарны ўрач Рыгор Георгіевіч Пась (былое ААТ “Тураў”), загадчыца фермы Раіса Васільеўна Ермак (КСУП “Бялёў”). Дарэчы, для такіх працаўнікоў ферм як Тамара Макарэвіч і Любоў Кароткая гэта не першая перамога ў такім высокім працоўным спаборніцтве.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.