Павялічваецца аддача з падворкаў

На тэрыторыі Людзяневіцкага сельсавета павелічэнню закупу малака з прыватных падворкаў спрыяе малаказборшчык-прадпрымальнік Васіль Баліч.


Абслугоўвае ён восем населеных пунктаў. Не мінае нават тыя, дзе малаказдатчыкаў толькі некалькі чалавек. Напрыклад, у вёсцы Загацце толькі двое гаспадароў прадаюць лішкі малака дзяржаве. Але такая стараннасць малаказборшчыка прыносіць і добры плён. У параўнанні з мінулым годам валавы закуп малака ў насельніцтва па Савету павялічыўся ўдвая. А паказчык закупу малака ў разліку на адну прыватную карову -– утрая. З пачатку года Васіль Пятровіч закупіў 145 тон малака. Заданне ж на год яму даведзена 240 тон.


Актыўнаму продажу малака спрыяе і аплата. Многія ад павышанага паказчыка па тлустасці прадукта маюць вельмі добрую прыбаўку да асноўнай закупачнай цаны. Самыя ж высокія прадажы малака са сваіх падворкаў у сельсавеце з пачатку года забяспечылі Алена Лагун (прадала 2880 кілаграмаў), Марыя Жэлдак (2700 кілаграмаў) і Міхаіл Лагун (2300 кілаграмаў малака).


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.