Сумеснымі намаганнямі

Больш двух тысяч тон травяністых кармоў назапасілі ўжо на зімоўку грамадскаму статку ў КСУПе “Дзякавічы”.


Нялёгка даводзіцца сёлета корманарыхтоўшчыкам гэтай гаспадаркі. З-за частых дажджоў прыходзілася і прыпыняць работу на сенажацях. Калі ж надвор’е дазваляла, працавалі, як кажуць, ад рання да самага вечара. Стараннасцю на нарыхтоўцы кармоў вызначаюцца механізатары Сяргей Жураўлевіч, Сяргей Рагалевіч, Мікалай Чэркас, Уладзімір Рагалевіч, Вячаслаў Купрацэвіч. Дапамогу дзякавіцкім корманарыхтоўшчыкам аказваюць і механізатары агратэхсервіса. Сумеснымі намаганнямі ў гаспадарцы ўжо маецца ў разліку на адну ўмоўную галаву больш дзесяці цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. Работы па нарыхтоўцы кармоў у гаспадарцы працягваюцца. Як зазначыў дырэктар КСУПа Мікалай Кудзелька, маецца ўсё ў сельгаспрадпрыемстве, каб стварыць добрую кармавую базу для грамадскага статка на зімоўку.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.