Сюды не зарастае народная сцяжына

У першай палове 2009 года Тураўскі краязнаўчы музей наведалі 3524 чалавекі. У сваёй пераважнай большасці гэта асобныя падарожнікі і дэлегацыі Беларусі, Украіны, Расійскай Федэрацыі. Як паведаміў дырэктар Віктар Папок, у бягучым годзе музей таксама наведалі 2 группы з Польшчы.


Тут 6 асноўных залаў: гістарычны, этнаграфічны, два – прыроды, Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага будаўніцтва. У іх звычайна выстаўляецца 2770 экспанатаў, а 15 тысяч застаецца ў сховішчах.


Акрамя дырэктара, тут працуюць 3 спецыялісты, 2 наглядчыкі, падсобныя работнікі. Яны абслугоўваюць шматлікіх наведвальнікаў штодзённа, акрамя панядзелка. Дарэчы, з ліпеня 2009 года на Замкавай гары наладжана новая экспазіцыя “Старажытны Тураў” з прыгожымі царкоўнымі песнапеннямі.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.