У ВУЧЫЛІШЧА ПА КОНКУРСУ

У Жыткавіцкім ДПТВ зараз у самым разгары прыёмная кампанія. Вучылішча плануе набраць сёлета 237 навучэнцаў-першакурснікаў.


Па словах дырэктара ўстановы Удзіміра Друка, вялікіх змен у навучальных планах не будзе. Па-ранейшаму вучылішча будзе рыхтаваць трактарыстаў, прадаўцоў, леснікоў, лабарантаў, повараў. А рабяты, якія будуць асвойваць прафесію станочніка, дадаткова яшчэ змогуць набыць і вадзіцельскія пасведчанні.


Пры гэтым кіраўнік навучальнай установы падкрэсліў, што прыём абітурыентаў ажыццяўляецца па конкурсу атэстатаў. Асабліва вялікім ён чакаецца сярод выпускнікоў адзінаццатых класаў.


Дарэчы, кіраўніцтва вучылішча задаволена вынікамі апошняга выпуску, які самы вялікі за ўсю гісторыю навучальнай установы. Рабочыя спецыяльнасці атрымалі сёлета тут 219 чалавек. Прычым, 26 закончылі вучылішча з адзнакай, толькі на выдатна. Усе выпускнікі атрымалі першае сваё працоўнае месца ў розных арганізацыях і прадпрыемствах раёна.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.