З песнямі і абрадамі — на палявы стан

“Есць хлеб — будзе і песня” — казалі раней. Ніколькі не сумняваючыся ў праўдзівасці гэтых слоў, работнікі культуры Жыткавіцкага райвыканкама тым не менш на практыцы гэтае шырока вядомае выслоўе перайначылі прыкладна так: добраму хлебу павінна спадарожнічаць і добрая, жыццярадасная песня.


Як сказала галоўны спецыяліст аддзела культуры Таццяна Гатчэня, графікі абслугоўвання палявых станаў сельгаспрадпрыемстваў Жыткаўшчыны былі распрацаваны загадзя і на кожную дэкаду. І з пачаткам зажынак мастацкія гурты сельскіх клубаў і Дамоў культуры дружна ўключыліся ў работу. Сцэнічнымі пляцоўкамі для іх у гэтыя напружаныя, працавітыя ліпеньскія дні сталі зялёныя сенажаці ды палявыя станы гаспадарак раёна.


У КСУПе “Чырвоны Бор”, напрыклад, мясцовых удзельнікаў жніва, усіх прысутных на свяце першага снапа дружна вітаў народны калектыў “Журавушка” Чырванаборскага сельскага Дома культуры. Не забыліся пра ўрачысты, адказны пачатак касавіцы і абмалоту каласавых культур і работнікі Ленінскага СДК: для камбайнераў і вадзіцеляў яны наладзілі абрад першага снапа, уручылі ім палявыя кветкі. Тое ж датычыць і клубных работнікаў вёсак Пухавічы, Бялёў, другіх населеных пунктаў раёна.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.