Запрашае новы магазін

У мінулы панядзелак у мікрараёне Азёрны райцэнтра на базе былога піўбара “Нептун” распачаў сваю работу магазін прамысловых тавараў “Надзея” структурнага падраздзялення “Гаспадарчы гандаль” Жыткавіцкага райспажыўтаварыства.


Пасля стараннага, дбайнага рамонту не пазнаць знутры былую гандлёвую кропку: у лепшы бок змяніўся інтэр’ер, у гандлёвай зале пасвятлела і папрыгажэла, яна быццам бы павялічыла сваю плошчу.


Да паслуг пакупнікоў – халадзільнікі, мікрахвалевыя печы, пральныя машыны, прасы, посуд. На сценах і паліцах таксама спадарожныя тавары: карціны, рыбацкія прылады, касметыка, спартыўны інвентар, школьныя прыналежнасці і г.д. Тут наладжана таксама выстаўка-продаж карсетных вырабаў гандлёвай кампаніі “Мілавіца”.


Дарэчы, працуе магазін без выхадных.


С.ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.