Дапамагаюць партнёры

Плённа працуюць работнікі ААТ “Жыткавіцкірайагратэхсервіс” на сёлетнім жніве.


Камбайнеры таварыства намалацілі ўжо 350 тон зерня на палетках КСУП “Марохараўскі”. Зараз яны гэтак жа плённа вядуць абмалот каласавых і ў КСУПе “Чырвоны Бор”.


Стараннасцю вызначаюцца і вадзіцелі арганізацыі, якія заняты на дастаўцы збожжа з гаспадарак на элеватар. На іх рахунку больш тысячы тон перавезенага хлеба новага ўраджаю. Цяперашнія клопаты працаўнікоў райагратэхсервіса — яшчэ адно сведчанне, што яны з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі вяскоўцаў.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.