Карыстаецца попытам платная рыбалка

Вырасціць тую ці іншую прадукцыю — гэта толькі паўсправы зрабіць. Трэба знайсці спажыўцоў для яе продажу, да максімума пашырыць геаграфію паставак, каб завяршыць чарговы год з прыбыткам.


Добра ўсведамляючы гэтую бясспрэчную ісціну, кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства “Рыбгас “Чырвоная Зорка” вось ужо каторы год запар разам з рэалізацыяй таварнай рыбы праз гандлёвыя кропкі рэспублікі, вывазам яе ўласнай спецыялізаванай тэхнікай у населеныя пункты прымяняе і так званую платную рыбалку. Яна наладжана была сёлета на двух вадаёмах з палавіны красавіка. Кожны жадаючы, купіўшы білет за 35 тысяч рублёў, можа лавіць карпа, шчупака, таўсталобіка з 6 да 20 гадзін. Есць толькі адна ўмова: вага злоўленай вудай ці спінінгам рыбы не павінна перавышаць за адзін білет пяці кілаграмаў.


Як паказвае практыка, платная рыбалка карыстаецца шырокім попытам у рыбакоў з усёй Беларусі. У бягучым сезоне тут пабывала звыш 400 чалавек, адлоўлена 2,5 тоны рыбы.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.