Клопаты нарыхтоўшчыкаў

Жыткавіцкія кааператары на цяперашні час актыўна вядуць нарыхтоўкі лясных дароў і лішкаў вырашчанага ўраджаю агародніны і садавіны ў насельніцтва. Зараз асноўны клопат — нарыхтоўка яблыкаў. Іх ужо закуплена больш 300 тон. Плануецца, што яблыкаў будзе ў гэтым сезоне нарыхтавана не менш 1000 тон.


— Лічба ў 1000 тон па нарыхтоўцы яблыкаў — гэта арыенцір для нас, — зазначае старшыня праўлення Жыткавіцкага райспажыўтаварыства Надзея Мурашка, — калі людзі прададуць гэтай сыравіны нам больш, чым мы запланавалі, закупім усё, без выключэння. На яблыкі зараз маецца нядрэнны збыт. У гэтай сыравіне зацікаўлены вінаробчыя заводы рэспублікі. Таму ўся колькасць яблыкаў, што закуплена нарыхтоўшчыкамі спажывецкага таварыства, ужо адпраўлена перапрацоўшчыкам.


Сённяшні час вымушае жыткавіцкіх кааператараў думаць не толькі як нарыхтаваць сыравіну, але яшчэ і як выыгадна яе прадаць. Пакуль, па словах Надзеі Пятроўны, атрымліваецца гэта нядрэнна. Напрыклад, з нарыхтаваных у гэтым годзе 92,3 тоны чарніц практычна ўсе яны адпраўлены на экспарт. Удалося рэалізаваць на экспарт і партыю агуркоў, якіх кааператары нарыхтавалі 70 тон. Канешне, частка з гэтай колькасці прададзена праз свае гандлёвыя кропкі. Зараз вядзе спажывецкае таварыства і нарыхтоўку грыбоў, у асноўным лісічак. 11,6 тон іх ужо засолены і чакаюць часу рэалізацыі.


Павялічыць актыўнасць насельніцтва, зацікавіць людзей прадаваць лішкі вырашчанага ўраджаю сельгаспрадукцыі — вось тая задача, якая стаіць перад кааператарамі. Нарыхтоўчай дзейнасцю на цяперашні час заняты 3 спецыяльныя комплексна-прыёмныя пункты, 7 штатных і 15 пазаштатных нарыхтоўшчыкаў. Работнікі галіны працуюць так, каб было зручна людзям прадаваць і дары лесу, і агародаў. Для прыкладу, у час закупу чарніц нарыхтоўшчыкі таварыства выязджалі аж пад лясныя масівы і там наладжвалі сваю дзейнасць па прыёму ягад. Займаюцца ў сістэме раённай спажыўкааперацыі нарыхтоўкамі яшчэ і большасць магазінаў. Ва ўсіх пунктах прыёма маецца неабходжная інфармацыя аб дзеючых закупачных цэнах. Хаця яны перыядычна пераглядаюцца, бо фарміруюцца зыходзячы з каньюктуры рынку, а таксама наступнай рэалізацыі. Але аб усіх змяненнях здатчыкаў своечасова інфарміруюць. У цяперашнім спісе па нарыхтоўцы сельскагаспадарчай сыравіны і дароў лесу ўжо устаноўлены цэны на лісічкі, грыбы белыя, мёд, яблыкі, агуркі, бульбу, моркву, капусту і таматы. З 15 жніўня перапрацоўшчыкі пачнуць прыём ягад чорнай і чырвонаплоднай рабіны. З гэтай даты прыём ягад будуць весці і жыткавіцкія нарыхтоўшчыкі. Ураджай рабіны чакаецца сёлета вельмі добры, таму кааператары спадзяюцца, што насельніцтва пастараецца па максімуму прадаць ім ягады.


Уся закупачная дзейнасць раённай спажывецкай кааперацыі арганізуецца і кантралюецца спецыяльна створаным штабам, маюцца і тэлефоны гарачых ліній як у аблспажыўсаюзе (т. 740193, 744833), так і ў райпа (т. 21503, 21296). Па іх можа звярнуцца любы здатчык пры ўзнікненні праблем са здачай сыравіны і з разлікам за яе. Спецыялісты спажыўкааперацыі вырашаць узнятыя пытанні ў самыя хуткія тэрміны. Усё ж канечны вынік работы нарыхтоўшчыкаў залежыць не толькі ад іх старанняў, але і ад актыўнасці насельніцтва.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.