Магазін рыхтуецца да адкрыцця

Апошнія прыгатаванні да адкрыцця новай гандлёвай кропкі ідуць ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавічыхімсервіс”. Размесціцца яна побач з машынна-трактарным паркам акцыянернага таварыства, у памяшканні, дзе ў былыя часы аказваў людзям паслугі свой магазін. Гэтая немалаважная абставіна, натуральна, значна аблегчыла ўвесь працэс падрыхтоўкі гандлёвай кропкі да яе работы па аказанню паслуг пакупнікам.


Магазін будзе спецыялізавацца на продажы тавараў прадуктовай групы. Пачэснае месца зойме сярод іх свежая ўласная свініна, бо пасля рэфармавання цяпер ужо былога саўгаса “Жыткавічы”, як вядома, мясцовая свінаферма была перададзена на баланс ААТ “Жыткавічыхімсервіс”. Дарэчы, на ёй цяпер утрымліваецца 650 галоў свіней.


Новая гандлёвая кропка, якая вось-вось уступіць у строй дзеючых, у першую чаргу, разлічана на сваіх пакупнікоў — работнікаў акцыянернага таварыства , якія частку свайго заробку могуць пакінуць у мясцовым магазіне, набыўшы тавары харчовага прызначэння адкрытага акцыянернага таварыства “Тураў”, вытворча-нарыхтоўчага камбіната Жыткавіцкага райпа, Калінкавіцкага малочнага завода і г.д. Тым не менш дарога сюды будзе шырока адкрыта любому другому пакупніку.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.