На фестываль — “Грай, гармонік!”

Вялікая дэлегацыя артыстаў з устаноў культуры раёна у хуткім часе наведае Любаншчыну. Тут нашы таленты па запрашэнню арганізатараў прымуць удзел у занальным фестывалі “Грай, гармонік!”.


Сярод тых, хто будзе прадстаўляць Жыткаўшчыну на гэтым творчым спаборніцтве сямейны ансамбль “Абібок” з Запясоцкага сельскага Дома культуры, Васіль Каралец, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Сваты”, Ніна Лінкевіч з Новамілевіцкага сельскага клуба, Ганна Лой, дырэктар раённага цэнтра фальклору, Аляксандра Некрашэвіч, самая юная вакалістка Жыткаўшчыны, Аляксандр Міхалковіч, мастацкі кіраўнік самадзейнага калектыва Грабаўскага сельскага клуба. Усе яны пастараюцца выступіць як мага лепей і спадзяюцца атрымаць высокія ўзнагароды і гарачыя апладысменты гледачоў. Што ж пажадаем нашым землякам поспехаў.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.