Нацэленасць на добрую справу

У пачатку верасня члены раённай арганізацыі БРСМ плануюць прыняць удзел у абласных дабрачынных акцыях “Кола агляду”, “Беларусь — наша родная зямля”. Пройдуць яны ў Гомелі.


Падчас мерапрыемстваў маладзёжная дэлегацыя з нашага раёна наведае Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў. Там члены маладзёжнай арганізацыі не толькі зробяць экскурсію, але і прымуць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі гэтага гістарычнага помніка. Сродкі, якія будуць зароблены за працу па добраўпарадкаванню, члены БРСМ пералічаць на рэканструкцыю кола агляду, якое знаходзіцца ў гарадскім парку абласнога цэнтра.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.