Паспаборнічаюць жывёлаводы

Раённыя конкурсы прафесійнага майстэрства сярод тэхнікаў-асемянатараў і аператараў машыннага даення будуць праведзены ў бліжэйшы час. Адбудуцца гэтыя мерапрыемствы на базе сельгаспрадпрыемстваў “Агра-Прыпяць” і “Коленскае”.


Удзельнікі конкурсу, лепшыя спецыялісты ў сваіх прафесіях, з усіх гаспадарак раёна прадэманструюць на мерапрыемстве членам журы, і гледачам свае практычныя навыкі і тэарэтычныя веды па абранай справе. Вопыт мінулых гадоў паказвае, што такія прафесійныя спаборніцтвы праходзяць надзвычай востра і эмацыянальна. Па выніках конкурсу пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. А самыя лепшыя будуць прадстаўляць наш раён на аналагічных спаборніцтвах абласнога ўзроўню.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.