Час бульбы

У гэтыя дні ўсе гаспадаркі раёна актыўна вядуць уборку “другога хлеба”. Пры гэтым тэмпы ўборкі караняплодаў даволі нядрэнныя.


Сёлета ў камунальных сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна запланавана ўбраць бульбу на плошчы ў 478 гектараў і на гэты момант пятая частка адведзеных пад гэтую культуру плошчаў ужо ўбрана. З убраных 89 гектараў накапана больш чым паўтары тысячы тон бульбы. Пры гэтым сярэдняя аддача кожнага гектара склала 177 цэнтнераў. Самая ж высокая ўраджайнасць бульбяных палеткаў назіраецца ў ААТ “Тураўшчына”, дзе з кожнага гектара накопваюць па 205 цэнтнераў бульбы.


А. УЛАДЗІМІРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.