ДЗЯКУЮЧЫ МАБІЛЬНАМУ МЕХАТРАДУ

У зялёную сцяну кукурузы ўладна ўразаюцца ўборачныя камбайны. Адзін, другі, трэці… Пругкія струмені зялёнай масы сыплюцца ў кузавы аўтамабіляў. Запоўненыя даверху грузавікі накіроўваюцца ў бок вёскі Бялёў, дзе кукурузны сілас, згодна тэхналагічных патрабаванняў, закладваецца ў так званыя курганы.


Сёлета ў КСУПе “Бялёў” пад кукурузу была адведзена плошча ў 251 гектар. 200 з іх запланавана ўбраць на сілас, а астатнія — на зерне. Работа на тутэйшых палетках спорыцца дзякуючы мабільнаму мехатраду, які працаваў спачатку ў КСУПе “Чырвоны Бор”, а затым пераехаў на бялёўскія палеткі.


Кіраўнік мясцовага працоўнага калектыва Валянціна Точка самакрытычна зазначае, што ўраджайнасць “каралевы палёў” пакуль што не адпавядае праграмным паказчыкам. А вопыт, на яе думку, побач, у суседнім КСУПе “Марохараўскі”. Так што ў наступным годзе быць у мясцовым сельгаспрадпрыемстве новым ураджаям кукурузы.


С. ВЕЧАРОВЫ.


НА ЗДЫМКУ: механізатары (злева направа) Мікалай Бандзюк (ААТ “Агратэхсервіс”), Леанід Чарнагалоў, Аляксандр Макарэвіч (КСУП “Бялёў”), Андрэй Сініла, Анатоль Сініла (сын і бацька) з КСУП “Чырвоны Бор” на ўборцы кукурузы.


Фота В. КІЖНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.