Даведаліся шмат цікавага

Добрая традыцыя маецца ў ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”. Штогод для ветэранаў установы тут ладзяцца экскурсіі па знакамітых месцах Беларусі. Сёлета ветэраны лясгаса наведалі Мазыр.


Знаёмства з гэтым палескім горадам пачалі з наведвання Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора. Тут экскурсанты пабывалі на службе, пасля ў царкоўным музеі, які знаходзіцца ў храме. Музей гэты ўнікальны сваімі экспанатамі. Мноства старынных ікон ручнога роспісу. Ен другі такі пасля музея, што ў Мінскім кафедральным саборы. Таму з вялікай цікавасцю разглядалі ветэраны экспанаты музея, слухалі тлумачэнні экскурсавода Васіля Чарнілава з бюро экскурсій і падарожжаў г. Мазыра.


Пабывалі і ў будынку Тураўскай епархіі, які знаходзіцца побач з саборам. Тут таксама атрымалі нямала станоўчых эмоцый і ўражанняў. Далей пачалося знаёмства непасрэдна з самім горадам: краязнаўчы музей, зал акварыумаў, іншыя гарадскія выдатныя мясціны. Падрабязна расказаў экскурсавод пра гігантаў прамысловасці краіны: Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і прадпрыемстве па вырабу солі “Мазырсоль”.


Далей для ветэранаў у кафэ быў дадзены абед. Былыя працаўнікі лясгаса ўдзячны цяперашняму кіраўніку М. Ляўковічу, старшыні прафкама Надзеі Шабаевай, што яны змаглі арганізаваць такое цудоўнае і незабываемая падарожжа. Асобна хочацца адзначыць і працу вадзіцеля АТУП-16 Міхаіла Ефімовіча, які культурна і ветліва абслугоўваў ветэранаў па дарозе.


Л. РАКОВІЧ, старшыня ветэранскай арганізацыі ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.