Каб ляцелі на радзіму жураўлі…

Як вядома, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года №710 2009 года аб’яўлены Годам роднай зямлі. Кіруючыся патрабаваннямі Указа, рашэннямі аблвыканкама ад 26 студзеня 2009 года №60 і райвыканкама ад 10.02.2009 года № 174 былі зацверджаны абласны і раённы планы мерапрыемстваў і саставы арганізацыйных камітэтаў па правядзенню Года роднай зямлі. Прыняты адпаведныя тэрытарыяльныя і ведамасныя планы. Як яны выконваюцца? Пра гэта мы гутарым з начальнікам Жыткавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалаем КОШМАНАМ.


— Год роднай зямлі — гэта перш за ўсё год яе добраўпарадкавання. І ў сувязі з гэтым хачу сказаць, што даведзенае на паўгоддзе заданне па прыцягненню ў гаспадарчы абарот пустуючых зямель, прылягаючых да сельскагаспадарчых аб’ектаў і рэкультывацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў перавыканана. Па выніках праверак па выкарыстанню прадстаўленых зямель рэкультывавана і вернута з часовага карыстання 0,38 гектара плошчаў, а таксама 0,73 гектара зямель, прадстаўленых, але не выкарыстаных грамадзянамі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.


Важным элементам рэалізацыі мер па барацьбе з дэградацыяй і забруджваннем зямель застаюцца аграмеліярацыйныя работы, якія дазваляюць мець для нарыхтоўкі кармоў дадаткова 19 гектараў няўдобіц, пойм рэк, адкосаў каналаў. Рэалізуючы мерапрыемствы па рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў ляснога фонда ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас” былі выкананы ўстаноўленыя заданні па правядзенню рубак догляду за лесам і санітарных рубак уздоўж дарог, лесаўзнаўленню і г.д. У ходзе тыдня лесу-2009 былі дадаткова пасаджаны лясныя культуры на плошчы 37 гектараў. Ад захламленасці з пачатку года было ачышчана 324,9 гектара плошчаў, сіламі лясной аховы ліквідавана 26 несанкцыянаваных звалак.


У рамках удасканальвання тэхнічнага і эстэтычнага абслугоўвання транспартных камунікацый і збудаванняў калектывамі ДЭУ-48 і ДЭУ-111 праведзены работы па архітэктурнаму афармленню 54 прыпынкаў і павільёнаў, даўкамплектаванню 2 пляцовак і месц адпачынку на аўтамабільных дарогах раёна. Дарэчы, стан аўтамабільных дарог і прыдарожных палос застаецца адным з прыярытэтных накірункаў і ў далейшай рабоце.


— Не для каго не сакрэт, што нямала было зроблена і ў плане паляпшэння мастацка-эстэтычных якасцей і ўдасканальвання элементаў комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў Жыткаўшчыны.


— Так, шпаркімі тэмпамі праводзілася абуладкаванне месц адпачынку, размешчаных у населеных пунктах, у водаахоўных зонах водных аб’ектаў. Патрабаванне ўрада аб выкананні зацверджанага на год задання па ўладкаванні такіх зон адпачынку да 1 чэрвеня бягучага года было паспяхова выканана. Вяліся работы па азеляненню і кветкаваму афармленню тэрыторый населеных пунктаў, добраўпарадкаванню паркаў, сквераў. Рашэннем райвыканкама зацверджаны і рэалізуецца план-графік выканання асноўных мерапрыемстваў у водаахоўных зонах рэк раёна.


Працягваецца работа па падтрыманню ў належным стане тэрыторый 40 жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, 10 машынных двароў, 18 зернеачышчальных комплексаў. Не забыты 73 помнікі, захаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая работа працягваецца і зараз.


Удасканальваецца сістэма работы з камунальнымі адходамі ў населеных пунктах, аднак не забяспечана выкананне задання па выманню другасных матэрыяльных рэсурсаў цвёрдых камунальных адходаў. У поўным аб’ёме выкананы заданні па раздзелах сельскай і лясной гаспадарак, сувязі, энергетыкі дарожных служб.


— І ўсё ж, Мікалай Паўлавіч, застаюцца праблемы, нявырашаныя пытанні…


— На жаль, запланаваныя на першае паўгоддзе паказчыкі па збору і выманню другасных матэрыяльных рэсурсаў у цэлым выкананы толькі на 71,7 працэнта. Як бачым, дасягнутыя аб’ёмы яшчэ не забяспечваюць выхад раёна на заданне па іх выманню не меней 15 працэнтаў ад утвораных камунальных адходаў. Жыткавіцкім райпа заданне выканана толькі на 80 працэнтаў. З улікам КУП “Жыткавіцкі камунальнік” па раёну недабрана 417 тон другаснай сыравіны. Такім чынам створана рэальная пагроза невыканання гадавога задання, чаго дапусціць мы не можам. А прычыны такой сітуацыі ў нездавальняючай рабоце сартавальнай станцыі, не арганізаваным патрэбным чынам раздзельным зборы цвёрдых камунальных адходаў. Канешне, нізкія закупачныя цэны заводаў-перапрацоўшчыкаў, пастаянная запазычанасць за раней пастаўленую сыравіну (20,1 мільёна рублёў на 1.08.2009 года) уносяць дадатковыя праблемы. Аднак і наяўныя тут магчымасці па пашырэнню сеткі прыёмных пунктаў, прыцягненні да гэтага вучняў школ, лепшай пастаноўкі інфармацыйнай работы (пункты прыёма, цэны) выкарыстоўваюцца далёка неэфектыўна. Яе трэба вырашаць больш наступальна і прафесіянальна адстойваць сваю пазіцыю, бо заданне ніхто не адменіць.


Складаная сітуацыя ў свой час склалася і з выкананнем комплекса мерапрыемстваў па вырашэнню пытанняў у прыродаахоўнай сферы. Па стану на 1 ліпеня бягучага года з наяўных 5 садаводчых таварыстваў перарэгістрацыю прайшлі 4. Пятае, праўда, зараз рыхтуецца да ліквідацыі. Яшчэ больш складаная сітуацыя з гаражнымі кааператывамі. Справа ў тым, што схемы работы з адходамі і дамовы на іх вываз маюць усе 5 кааператываў, аднак непаразумеласць з зямельнымі ўчасткамі і пачаткам забудовы зводзіць гэтую работу да нуля.


— Як вядома, у плане экалагічнай сітуацыі заўсёды актуальнай была тэма міні-палігонаў.


— Гэта сапраўды так. У нашым раёне іх налічваецца 44, і ўсе знаходзяцца на балансе КУП “Жыткавіцкі камунальнік”. А вось зямельныя ўчасткі, на якіх яны размешчаны, не аформлены, межы не вынесены ў натуру. Практычна паўсюду адсутнічаюць указальнікі іх месца знаходжання і аншлагі аб балансатрымальніку, асоб, адказных за ўтрыманне, інфармацыя для грамадзян аб недапушчальнасці размяшчэння недазволеных відаў адходаў. У некалькі лепшым стане знаходзяцца міні-палігоны у Юркевіцкім, Людзяневіцкім, Верасніцкім Саветах у сілу іх геаграфічнага размяшчэння і папярэдняй абвалоўкі. А вось шэраг іх у Мілевіцкім, Ленінскім, Дзякавіцкім Саветах прасторава не абмежаваны, таму кожная новая порцыя адходаў павялічвае іх у памерах. Для жыхароў вёскі Мілевічы, напрыклад, маецца добры палігон, у тым ліку для карыстання на доўгую перспектыву, аднак ужо сёння размешчаныя адходы патрабуюць падбуртоўкі, інакш ёсць небяспека іх разносу па лясному масіву.


Крытычнае становішча з палігонам склалася ў вёсцы Ленін. У Дзякавіцкім Савеце цэнтральны палігон размешчаны далёка ад вёскі, у лясным масіве. Усе пад’езды да яго захламленыя, КСУП “Дякавічы” размясціў там будаўнічыя адходы, а бульдозер апошні раз працаваў у красавіку 2008 года. Палігон вёскі Хвойка знаходзіцца непасрэдна ля дарогі, што вядзе на могілкі. Есць звароты насельніцтва аб пераносе яго ў іншае месца і такая магчымасць ёсць. Палігон вёскі Дуброва таксама патрабуе правядзення работ, паколькі яго стан не дае магчымасці меркаваць аб межах участка. На палігоне вёскі Марохарава размешчаны ўсе драўнінныя рэшткі ад згарэўшага памяшкання вясковага клуба, а Жыткавіцкае ПМС утрымлівае галлё ад ачысткі меліярацыйных сістэм на палігоне вёскі Грэбень.


Праверкамі былі ахоплены пераважна аддаленыя міні-палігоны, што дазваляе скласці больш выразны малюнак становішча спраў. І абмяркоўваючы гэтую злабадзённую тэму, нельга абмяжоўвацца паўпраўдаю, трэба зрабіць вывады. Бо ўсім павінна быць зразумелым, што на палігон трэба накіроўваць толькі арганічную частку адходаў быта, здольную ўтылізавацца, а другасныя матэрыяльныя рэсурсы: метал, шкло, тэкстыль, макулатура, поліэтылен, пластмаса павінны быць вернуты ў пераапрацоўку. У меньшай меры на палігонах сустракаецца метал, аднак адпрацаваныя газавыя пліты, пральныя машыны, кузавы аўтамабіляў – далёка не рэдкасць.


Неабходна адзначыць, што КУП “Жыткавіцкі камунальнік” адказнасць за ўтрыманне міні-палігонаў усклаў на сваіх майстроў, аднак эфектыўнасць іх работы нізкая, таму на палігонах размяшчаецца ўсё, што аказваецца лішнім у жыллёвым сектары, а таксама ў населеным пункце. Інспекцыя прыродных рэсурсаў не праходзіць міма падобных фактаў. Практычна ўсе майстры КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, а асобныя – нават неаднаразова, неслі фінансавыя выдаткі ў відзе штрафаў. Толькі варта падкрэсліць, што ў рабоце з міні-палігонамі ёсць і “вузкія” месцы тэхнічнага характару: неабходна дадатковае выдзяленне бульдозера, які істотна палепшыць тут сітуацыю.


І пра палігоны ў Жыткавічах. У адпаведнай даведцы правяраючага з міністэрства ёсць такі запіс: не вядзецца маніторынг падземных вод, адсутнічае абмежаванне па перыметру пад’язная дарога не добраўпрарадкавана, не вядзецца паслойнае ўшчыльненне адходаў, на палігоне складзіруюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы, адсутнічаюць інфармацыйныя шчыты. Усе мы разумеем, што выкананне даведзеных заданняў яшчэ не ў поўнай меры вырашае ўсіх праблем па навядзенню парадку на зямлі. Работа гэта карпатлівая і штодзённая, павінна мець зацікаўлены, творчы характар, чаго часта і не хапае. Нам яшчэ неабходна прыкметна прыбавіць па выконванню патрабаванняў Прэзідэнта, урада па развіццю экалагічнага і культурнага турызму, задзейнічаць для гэтага ўсе рэзервы. Трэба таксама звярнуць сур’ёзную ўвагу на прыцягненне да пытанняў навядзення парадку на зямлі грамадскасці, старастаў у сельскай мясцовасці, павысіць узровень інфармацыйнай і растлумачальнай работы.


Інтэрв’ю да друку падрыхтаваў С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.