На шляху паскарэння

Прыкметныя змены да лепшага назіраюцца ў апошнія тыдні і месяцы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавічлес”. У яго рабоце назіраецца паскарэнне, аб чым сведчаць наступныя лічбы. На працягу апошняга месяца вырас попыт на лесапрадукцыю. Яна стала больш запатрабавана. Калі, напрыклад, на працягу чэрвеня было адгружана 70 вагонаў, то толькі за тыдзень верасня — 60, а да канца месяца тут павінны “выйсці” на 120-130 вагонаў.


— Хаця сітуацыя на прадпрыемстве не з лёгкіх, тым не менш яно мае свае рэзервы — гаворыць генеральны дырэктар ААТ “Жыткавічлес” Аляксандр Сопат. — Працуе здаровы калектыў, набыта новая тэхніка: 2 новыя тралёвачныя трактары і 2 аўтамабілі. Адчувальны рух наперад, а гэта — галоўнае.


Напярэдадні свайго прафесіянальнага свята — Дня работнікаў лесу — тут называюць лепшых, сярод якіх вадзіцелі на вывазцы Мікалай Касцюк, Юрый Дудзіч, Мікалай Шчука, вальшчык Юрый Саўчыц, трактарыст на тралёўцы Ігар Цыганок, раскрыжоўшчык Аляксандр Пракаповіч, кранаўшчык на пагрузцы лесу ў вагоны Сяргей Гаўрылаў, майстар падсочкі Забродзьеўскага майстарскага ўчастка Наталля Гурына і др.


— На нашым прадпрыемстве ідэалагічная работа накіравана на стварэнне станоўчага псіхалагічнага мікраклімату ў калектыве, — дзеліцца думкамі намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Жыткавічлес” па камерцыйных, ідэалагічных і сацыяльна-бытавых пытаннях Васіль Семяняк. — Вялікая ўвага ўдзяляецца ўмовам працы і быту. Рабочыя забяспечаны спецвопраткай. Усе майстарскія ўчасткі на лесанарыхтоўках штодзённа абслугоўваюцца гарачым харчаваннем. Есць сталовая, маюцца пакой адпачынку і душавыя.


У акцыянерным таварыстве актыўна працуе ветэранская арганізацыя дзякуючы яе лідару Івану Дзячэнка. Не забыты ветэраны вайны і працы, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Акрамя дапамогі дровамі, да 65-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь усім 32 ветэранам былі дастаўлены прадуктовыя пасылкі. Прадугледжана і выдзяляецца матэрыяльная дапамога ў выпадку хваробы альбо другіх складаных жыццёвых сітуацый.


З мэтай актывізацыі здаровага ладу жыцця тут працуе спорт-інструктар. Мясцовая каманда ўдзельнічае ў раённых спартыўных мерапрыемствах і неаднаразова займала прызавыя месцы.


Думаць і працаваць па-новаму — такі асноўны накірунак ідэалагічнай работы адміністрацыі, прафкама і пярвічнай арганізацыі БРСМ. Працуюць 2 інфармацыйныя групы. Калектыў лесанарыхтоўшчыкаў поўны жадання выканаць намечанае, бо гэта — як прэстыж калектыва , так і заробак кожнага работніка.


С. КУЛАКЕВІЧ. Фота В. КІЖНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.