Папярэдзіць траўматызм

З гэтай мэтай супрацоўнікамі Жыткавіцкай міжраённай інспекцыі працы аб’яўлены спецыяльны месячнік, які доўжыцца да 30 верасня. Тым больш што зараз у вяскоўцаў даволі напружаны час: і сяўба, і нарыхтоўка кармоў, і ўборка ўраджаю, што патрабуе прымянення значнай колькасці тэхнікі і іншых сродкаў.


Падчас сваіх рэйдаў інспектары грунтоўна правераць, як выконваюцца патрабаванні працоўнага заканадаўства па стварэнню бяспечных умоў на ўсіх асноўных вытворчых участках сельскагаспадарчай вытворчасці гаспадарак раёна. Першыя праверкі паказалі, што не ўсё ў сельгаспрадпрыемствах раёна ў гэтым накірунку зроблена і робіцца належным чынам. У прыватнасці, такія парушэнні, як выпуск вадзіцеляў без медыцынскага агляду, пратручванне насення работнікамі без сродкаў аховы і іншыя выяўлены ў КСУПах “Чырвоны Бор”, “Коленскае”, аддзяленні “Запясочча” ААТ “Тураўшчына” і іншых гаспадарках. Праводзімыя праверкі ў першую чаргу накіраваны на прафілактыку траўматызму на сельгасвытворчасці. Як вядома, заўсёды лепей папярэдзіць бяду і выправіць своечасова недахопы.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.