Сустрэча ў музычнай школе

У малой зале Жыткавіцкай дзіцячай музычнай школы адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з працоўным калектывам гэтай установы культуры.


Членаў групы прадставіла галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзела райвыканкама Людміла Арлянковіч. А імі ў тую раніцу былі начальнік раённага вузла паштовай сувязі Ягор Шабаеў, начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Міхаіл Зубко і начальнік аддзела культуры Сяргей Агіевіч.


У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва Людміла Леанідаўна ў сваіх кароткіх, змястоўных выступленнях асвятліла два пытанні гэтай тэматыкі: “70-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай” і “Перапіс насельніцтва — справа дзяржаўнай важнасці”.


Затым члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама адказалі на пытанні прысутных. Актыўнасць выкладчыкаў, трэба аддаць ім павагу, пад час сустрэчы была на вышыні. Іх цікавілі пытанні аказання спонсарскай дапамогі мясцоваму духавому аркестру, утварэння і станаўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, падпіскі на газеты і часопісы, аказання платных паслуг, дрэннага асвятлення вуліц Камуністычная, Жукава і Гагарына нашага райцэнтра і многія другія.


На адныя пытанні дадзены адказы адразу, другія, што называецца, узяты на ўзбраенне, занатаваны ў блакноты. Такія сустрэчы з працоўнымі калектывамі тым і важныя і карысныя, што ідзе зацікаўленая, дзелавая размова з абодвух бакоў, не абмінаючы вострых вуглоў, не абыходзячы наспелых праблем. Таму і каэфіцыент карыснага дзеяння пасля вось такіх сустрэч з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі павінен быць адпаведны.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.