Запрашаем на свята

Наша старажытная зямля, слаўная сваімі легендамі і паданнямі, сваім мінулым і сучаснасцю, сваімі працавітымі людзьмі і творчымі здзяйсненнямі, традыцыйна прымае свята мастацтваў, якое ладзіць Нацыянльны канцэртны аркестр Беларусі пры падтрымцы дзяржавы і мясцовых уладаў.


Сёлета, калі мастацкі свет адзначае 190-годдзе слаўнага сына беларускай зямлі Станіслава Манюшкі, у цэнтры музычных імпрэз, якія ў Тураве маюць гістарычныя акцэнты, будзе менавіта гэтая асоба.


Ураджэнец Міншчыны (маёнтак Убель), С. Манюшка з дзяцінства выхоўваўся ў пашане да беларускага слова і беларускай народнай музыкі. Паданні яго зямлі, казкі і легенды – усё гэта адгукнулася ў яго кампазіцыях сталых гадоў. Істотна, што творча сталеў ён таксама на Беларусі: менавіта на Міншчыне, а таксама на Віленшчыне правёў ён больш за 30 гадоў свайго жыцця, якое працягнулася ў польскай сталіцы. Туды ён трапіў ужо сталым майстром, сфарміраваным у беларускі перыяд творчасці, які прынёс музычнаму свету сотні манюшкавых песень і рамансаў, оперныя, сімфанічныя, харавыя кампазіцыі.


Творчасць С. Манюшкі немагчыма сёння дзяліць паміж рознымі народамі. Наша задача – множыць і захоўваць памяць аб ім у сэрцы нашчадкаў. Гэтай высакароднай мэце і паслужыць асветніцкі фэст у Тураве.


Пад час імпрэзы Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвамі народнага артыста, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга працягне добрую традыцыю знаёмства гасцей фэсту з беларускай музычнай класікай.


г. Жыткавічы 12.00 Дзіцячая школа мастацтваў


АКЦЫЯ “МАЙСТРЫ МАСТАЦТВА — ДЗЕЦЯМ І МОЛАДЗІ”


Уступнае слова доктара мастацтвазнаўства, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольгі ДАДЗІЁМАВАЙ


Майстар-клас для навучэнцаў школы мастацтваў, метадычная дапамога ў прафесійнай арыентацыі таленавітых навучэнцаў.


Праводзіць лаўрэат міжнароджных конкурсаў Даша МАРОЗ


г. Тураў 13.00 Гарвыканкам


Прэс-канферэнцыя з удзелам рэспубліканскіх і мясцовых СМІ


14.00 Дзіцячая школа мастацтваў


Акцыя “МАЙСТРЫ МАСТАЦТВА – ДЗЕЦЯМ І МОЛАДЗІ”


Творчая сустрэча народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Зарыцкага з навучэнцамі і педагогамі г. Турава.


Канцэрт ансамбля кларнетыстаў Заслужанага калектыву “Нацыянальны канцэртны Аркестр Беларусі”.


Кіраўнік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Генадзь Забара.


14.30 Адкрыты ўрок малюнка “МАЁЙ РАДЗІМЕ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА”


Праводзяць мастакі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


15.30 Гарадскі Дом культуры


Адкрыццё выстаўкі вырабаў майстроў народных рамёстваў Жыткаўшчыны.


Выступленне заслужанага аматарскага калектыву народнага хору Тураўскага гарадскога Дома культуры. Кіраўнік – Васіль ПТУШКО.


16.00 Гарадскі Дом культуры.


Канцэрт камернай музыкі “ЗНАКАМІТЫЯ СЫНЫ БЕЛАРУСІ”


Да 190-годдзя з дня нараджэння кампазітара і музычнага дзеяча Станіслава МАНЮШКІ


Камерныя калектывы Заслужанага калектыву “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі:


Ансамбль кларнетыстаў


Кіраўнік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Генадзь ЗАБАРА.


Струнны квартэт Алена ДРАКО, Антаніна КАЗЛОВА, Віялета ГЕРМАН, Аляксандра ЗЕБРЫНА.


Ансамбль флейтыстаў


Кіраўнік – дацэнт Генрых ГЕДЫЛЬТЭР.


Ансамбль салістаў на драўляных духавых інструментах


Кіраўнік – дацэнт Іван БРЫЧЫКАЎ.


Ансамбль трубачоў “Інтрада” Кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай ВОЛКАЎ.


Камерны аркестр


Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Валерый САРОКА.


Музычны каментарый доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі ДАДЗІЁМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.