Цудоўны вечар адпачынку

Першага кастрычніка ў Людзяневіцкім Доме культуры панаваў святочны настрой. Тут ладзіўся тэматычны вечар “Нам года — не беда”, прысвечаны Дню пажылых людзей, падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі жаночага савета пры выканаўчым камітэце, Домам культуры і бібліятэкай.


Святочна накрытыя столікі ўпрыгожваюць кветкі, маляўніча аформлены плакат “А жыцце працягваецца…”. Выстава “Знакамітыя людзі нашай вёскі” разгарнула перад прысутнымі папкі з падборкай матэрыялаў пра знакамітых людзей вёскі — Некрашэвіча Міхаіла Васільевіча — заслужанага настаўніка БССР, Церабіленка А.К., Быстрэнка Л.М., ветэранаў вайны. Але найбольш ўсяго цікаўных прыцягнуў стэнд фотаздымкаў “Калі мы былі маладымі”. Вельмі цікава было гасцям вечара пазнаваць сябе і аднавяскоўцаў на здымках тых гадоў. На вечар апроч гасцей, былі запрошаны: старшыня сельвыканкама Ю.А.Волчык, кіраўнікі арганізацый. Вядучыя вечара Шчур М.С. і Гулюта Н.У. прадставілі слова старшыні выканкама Ю.Волчыку, які расказаў аб тым, якая работа вядзецца выканкамам у дапамогу пажылым людзям. Урач Э.Кацуба даў парады прысутным, як захаваць сваё здароўе, парэкамендаваў, як весці здаровы лад жыцця. Калі вядучыя прадставілі слова былому дырэктару Людзяневіцкай СШ Церабіленка А.К., усе з цікавасцю слухалі новыя вершы Аляксандра Купрыянавіча і яго ўспаміны. Вучні Людзяневіцкай школы парадавалі сваіх дзядуль і бабуль лірычнымі радкамі і танцамі. Ад душы даравалі гасцям, удзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры музычныя нумары. А песня “Снег седзіны”, у выкананні Н.Гулюта і А.Гулюта, і А. Саенка, вельмі спадабалася не толькі ветэранам вайны, якім яна была прысвечана, але і ўсім прысутным. Былая Ўдзельніца самадзейнасці К. Цішко была запрошана на вечар як госць сустрэчы, але не стрымалася і развесяліла прысутных сваімі прыпеўкамі і вясёлымі гісторыямі. Вельмі задаволенымі разыходзіліся госці з Дома культуры ў гэты вечар. Арганізатары вечара вельмі ўдзячны індывідуальнаму прадпрымальніку В.Балічу за спонсарскую дапамогу ў правядзенні вечара.


М. ШЧУР, загадчыца Людзяневіцкай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.