Перамаглі настаўнікі

У мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне райцэнтра адбыўся футбольны матч паміж зборнымі трэнераў-педагогаў раёна і школьнікаў горада Жыткавічы, прысвечаны Дню настаўніка. З лікам 7:3 перамаглі настаўнікі.


З гэтай нагоды аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі былі зацверджаны спецыяльныя прызы, якія па завяршэнні гульні лепшым ігракам уручылі Уладзімір Саўчыц і Пётр Кальцоў. А гэтага гонару былі ўдастоены трэнер ДЮСШ па футболу Аляксандр Ігнаткевіч, інструктар па спорту Канстанцін Гаеўскі, намеснік дырэктара Рычоўскай школы Мікалай Носка, настаўнік фізкультуры Людзяневіцкай школы Сяргей Мясніковіч і школьнік Уладзіслаў Ханеня.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.