“Пухаўчанцы” — 65 год

Не пагарджаць родным, беларускім, шанаваць, бараніць, другім запаведаваць лепшае ў песеннай творчасці –- крэда фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Пухаўчанка”, які быў створаны ў 1954 годзе. Сёлета ён адзначае свой юбілей -– 65 год. Заснавальнікам калектыву і яго кіраўніком доўгія гады была Надзея Іванаўна Папок. У склад ансамбля ўваходзіла 10 чалавек. Менавіта яны сталі той суполкай, вакол якой пачалі згуртоўвацца іншыя жанчыны.


Самабытная творчасць ансамбля “Пухаўчанка” заўсёды выклікае захапленне і ўдзячнасць гледачоў. Цікавая, змястоўная праграма калектыву вызначаецца сваёй непаўторнай прыгажосцю і манерай выканання мясцовых абрадавых песень, якія нясуць у сабе часцінку памяці матуль, бабуль, душы народа.


Фальклорна-этнаграфічны калектыў “Пухаўчанка” часты госць не толькі навакольных вёсак, але і ўдзельнік раённых аглядаў, фестываляў. Па выніках абласнога агляду-конкурсу сельскай мастацкай самадзейнасці Гомельшчыны калектыў адзначаны дыпломам І ступені. Калектыў мае шмат узнагарод і дыпломаў, знаходзіцца ў пошуку новага.


З 2007 года калектывам кіруе Ніна Міхайлаўна Купрацэвіч. Зараз у саставе ансамбля налічваецца 13 удзельнікаў рознага ўзросту і прафесій, якіх звязала любоў да спадчыны, свайго роднага кутка, вялікая цяга да мастацкага самавыяўлення. Вельмі радуе тое, што ў ансамблі, разам са старэйшым пакаленнем спявае і моладзь. І пакуль ёсць у нашых палескіх вёсках такія аматары самадзейнай творчасці, ніколі не змоўкне народная песня, заўсёды яна будзе радаваць сваёй прыгажосцю, меладычнасцю і адвечнай жыццёвай мудрасцю.


Н. ВЯРЭНІЧ, метадыст РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.