З новага навучальнага ў абноўленых памяшканнях

Першага кастрычніка споўнілася роўна 18 гадоў з дня стварэння дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы “Матор” пры жыткавіцкім маторабудаўнічым заводзе. І ўвесь гэты час калектывам спартсменаў, які з кожным годам абнаўляецца, нязменна кіруе дырэктар Леанід Макарэвіч.


Як зазначае Леанід Рыгоравіч, у бягучым годзе першае верасня школа сустрэла абноўленай і памаладзелай. Не спасылаючыся на крызісныя з’явы сучаснасці, на цяжкасці фінансавага характару, адміністрацыя ЖМЗ вынайшла сродкі і магчымасці, каб правесці тут неабходныя аднаўленчыя, аддзелачныя работы. Брыгада заводскіх рабочых па-гаспадарску правяла тут пабелку, пафарбоўку, давяла ўсё да ладу. І цяпер усе памяшканні спартыўнай школы пасвятлелі і папрыгажэлі, быццам набылі новае нараджэнне. А ёсць умовы — будзе і поспех.


С.КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.