Запас бяды не чыніць

Восень, як звычайна, — самы актыўны, плённы сезон закупу на зімовы-вясновы перыяд сельгаспрадукцыі. Гэтыя адказныя работы з нарастаючым вынікам вядуцца на вытворча-нарыхтоўчым камбінаце Жыткавіцкага райпа. І хаця бягучы год не стаў ураджайным на “другі хлеб”, тым не менш нарыхтавана звыш 100 тон бульбы. Закуп яе працягваецца. І ў кастрычніку, згодна патрабаванням стабілізацыйнага фонду, на закладцы будзе 50 планавых тон гэтай каштоўнай прадукцыі.


Калі ў мінулым годзе было нарыхтавана 41,6 тоны агуркоў, то па стану на пачатак кастрычніка 2009 года іх ужо мелася 95 тон. Назапашана 20 тон цыбулі. А ў цэлым жа гародніны нарыхтавана звыш 200 тон. І запасы гэтыя будуць нарастаць, бо для асобных відаў сельгаскультур уборка і нарыхтоўка толькі што распачата.


Поспех у першую чаргу спадарожнічае таму, хто да яго імкнецца. Добра ладзяцца справы, напрыклад, у нарыхтоўчым магазіне №1 мікрараёна Азёрны нашага райцэнтра. Кіруе ім Наталля Кажаноўская — здольны арганізатар і старанны, мэтанакіраваны нарыхтоўшчык.


А ў цэлым закупляць і пастаўляць пакупнікам разнастайную сельгаспрадукцыю праз гандлёвую сетку стараюцца работнікі ўсіх магазінаў Жыткавіцкага райпа. Бо выгада тут узаемная.


В. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.