А “Верасу” ўжо 60…

Дарагая рэдакцыя! Я пастаянны падпісчык нашай газеты “Новае Палессе”. Пасля кожнага вашага нумара я як бы багацею. Ведаю ўсе навіны, якія адбываюцца і за межамі, і ў Беларусі. Але ж асабліва мяне цікавяць навіны культуры.


Вось прачытала пра фальклорны гурт “Пухаўчанка”, якому споўнілася 65 гадоў. Душа перапоўнілася гонарам за наш Жыткавіцкі раён, дзе так многа таленавітых людзей. І цяпер так хочацца расказаць яшчэ пра адзін гурт, якому днямі спаўняецца 60 гадоў. Гэта гурт “Верас”. У 1999 годзе калектыў атрымаў званне “народны”, і ў іх рэпертуары амаль што ўсе песні народныя. А з якім майстэрствам выконваюцца гэтыя песні.


Даць характарыстыку гэтаму гурту я хачу вершавана:


Народных талентаў скарбонка, І гонар верасніцкае зямлі. Над краем льюцца песні звонка, Каб мы шчаслівыя жылі. З шасцідзесяцігадовым юбілеем вас віншую, І хачу ўсім вам пажадаць Да ста гадоў, а то і болей Весела і радасна спяваць. І радаваць усіх нас песняй –- Крынічнай, чыстай, дарагой, І ўслаўляць зямлю святую, Крыніцу славы незямной…


Хочацца расказаць пра ўдзельніцу гэтага гурта Пятрычыц Лідзію Савічну. Гэта любіміца ўсіх гледачоў. Яе выхад на сцэну са сваімі частушкамі, якія яна сама і складае, — найвялікшае свята для ўсіх прысутных у зале. У маладосці яна дзяцей вучыла ў школе, выкладала нямецкую мову. І тады яна аддавала, будучы настаўніцай, усе свае здольнасці, свой талент дзецям, з якімі яна зараз спявае.


Ёсць сярод нас жанчына такая, Што па жыцці сваім з песняй ідзе, Да гэтай пары ў душы маладая, Яна і маладых за сабою вядзе! Віншую ўсіх удзельнікаў гурта са святам!


М. ЛУЗАЙ, кіраўнік народнага гурта “Запясочанка”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.